Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША заявіў пра гатоўнасьць супрацоўнічаць з рэспубліканцамі


Прэзыдэнт ЗША Барака Абама заявіў пра сваю гатоўнасьць супрацоўнічаць з рэспубліканскай партыяй. Паводле прагнозаў экспэртаў і папярэдніх падлікаў галасоў на прамежкавых выбарах у кангрэс у аўторак, рэспубліканцы атрымліваюць большасьць у Палаце прадстаўнікоў. У Сэнаце нязначная большасьць застанецца за дэмакратамі.

Чакаецца, што новым сьпікерам Палаты прадстаўнікоў стане рэспубліканец Джон Бонэр. Абама ўжо меў тэлефонную размову зь ім, падчас якой выказаў надзею на супрацу. Сярод рэспубліканцаў, якія дамагліся перамогі на выбарах у Сенат – Рэнд Пол са штату Кэнтукі і Марка Рубіа са штату Флярыда, прадстаўнікі аднаго з кансэрватыўных рухаў, які дамагаецца скарачэньня дзяржаўных расходаў..
XS
SM
MD
LG