Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы прэм’ер Расеі Віктар Чарнамырдзін


Віктар Чарнамырдзін

Віктар Чарнамырдзін

Віктар Чарнамырдзін памёр у ноч на сераду на 73-м годзе жыцця каля 4 раніцы ў сябе дома.

"Да апошняга моманту ён быў у прытомнасці", - сказаў суразмоўца Інтэрфаксу.

Былы кіраўнік ураду Расеі будзе пахаваны ў Маскве.

Віктар Чарнамырдзін пачольваў урад Расеі з 1992 па 1998 гады.

Пасьля восем гадоў быў паслом Расеі ва Ўкраіне.

Ад 2009 году стаў быў дарадцам прэзыдэнта.

У лістападзе 1996 году, калі Аляксандру Лукашэнку пагражаў імпічмэнт, Віктар Чарнамырдзін прыляцеў у Менск ( разам са Строевым і Селязьнёвым).

Падтрымка кіраўніцтва Расеі дазволіла Лукашэнку правесьці другі рэфэрэндум.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце Свабоды
XS
SM
MD
LG