Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Японіі вярнуўся з Масквы ў Токіё


Пасол Масахару Кона заявіў журналістам пасьля свайго прыбыцьця, што яму было загадана вярнуцца ў Токіо, каб абмеркаваць сучасныя дачыненьні з Расеяй. Часовае адкліканьне пасла стала чарговай мерай Японіі ў рэакцыі на наведаньне прэзыдэнтам Мядзьведзевым спрэчных Курыльскіх астравоў. Японскі ўрад асудзіў яго паездку як “вартую шкадаваньня”. Курыльскія астравы былі занятыя савецкімі войскамі пасьля заканчэньня Другой Усясьветнай вайны. Японія называе чатыры астравы Курыльскай грады сваёй паўночнай тэрыторыяй.
XS
SM
MD
LG