Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Каліфорніі не ўхвалілі легалізацыю марыхуаны


Насельніцтва Каліфорніі выступіла супраць легалізацыі марыхуаны на тэрыторыі гэтага амэрыканскага штату. Супраць такой прапановы выказаліся 57 працэнтаў выбарцаў. На рэфэрэндум, які прайшоў у Каліфорніі у аўторак разам з выбарамі, выносілася прапанова дазволіць асобам старэйшым за 21 год мець пры сабе марыхуану (да 28 грамаў), паліць яе ў месцах, якія не зьяўляюцца грамадзкімі і дзе
не прысутнічаюць непаўналетнія і вырошчваць індыйскія каноплі.

Прыхільнікі падобных мераў лічаць, што гэта дазволіла б скараціць арышты маладых людзей за захоўваньне або ўжываньне
нікчэмных доз наркотыку і падарваць бізнэс наркагандляроў. Калі б зыход плебісцыту склаўся інакш, то Каліфорнія стала б першым у ЗША штатам, які легалізаваў гэты лёгкі наркотык.
XS
SM
MD
LG