Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сэрбіі ў выніку землятрусу загінулі два чалавекі


У Сэрбіі ў выніку землятрусу сілай 5,3 бала найменей 2 чалавекі загінулі і 15 пацярпелі. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву Reuters паведаміў міністар унутраных спраў Сэрбіі Івіца Дачыч.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся за 125 км на поўдзень ад Бялграду, у ваколіцах гораду Кралева . У некаторых раёнах Кралева парушаныя электрычнасьць і водазабесьпячэньне, шматлікія будынкі пашкоджаныя.
XS
SM
MD
LG