Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грэцыі затрымліваюць усю пошту, адрасаваную за мяжу


Грэцкая паліцыя абвясьціла, што ўлады вырашылі затрымаць усе лісты і пасылкі , адпраўленыя з Грэцыі на замежныя адрасы прынамсі на два дні. Праверкі праводзяцца ў сувязі выяўленьнем падазроных пасылак , адпраўленых на адрасы замежных палітыкаў і дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Пакет з выбуховым рэчывам быў перахоплены ў офісе Ангелы Мэркель у Бэрліне. Падазроны пакет , накіраваны з Атэнаў на адрас італьянскага прэм’ера Бэрлюсконі пачаў гарэць , калі яго паліцыя адкрыла пры праверцы . Для кантролю пошты прыйшлося незаплянавана пасадзіць самалёт. У аўторак у Грэцыі два чалавекі былі арыштаваныя. Як мяркуецца, да кампаніі маюць дачыненьне грэцкія анархісты-экстрэмісты.
XS
SM
MD
LG