Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Віктар Чарнамырдзін


На 73-м годзе жыцьця памёр былы расейскі прэм’ер Віктар Чарнамырдзін. Паведамляецца, што ён пакутаваў на хранічнае захворваньне.
Віктар Чарнамырдзін узначальваў урад Расеі з 1992 па 1998 гады, пазьней восем гадоў быў паслом Расеі ва Ўкраіне. Пасьля вяртаньня ў Маскву ў 2009 годзе стаў дарадцам прэзыдэнта.

У лістападзе 1996 году, калі Аляксандру Лукашэнку пагражаў імпічмэнт, Віктар Чарнамырдзін прыляцеў у Менск ( разам са Строевым і Селязьнёвым). Місія гэтай тройкі павярнула навейшую гісторыю Беларусі, дазволіўшы Аляксандру Лукашэнку правесьці другі рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG