Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік НАТО правядзе перамовы ў Маскве



Сёньня ў Маскву з рабочым візытам накіроўваецца генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн. Візыт прысьвечаны падрыхтоўцы саміту НАТО і Расеі, які павінен адбыцца ў Лісабоне 20 лістапада. Расмусэн сустрэнецца з прэзыдэнтам Мядзьведзевым і правядзе кансультацыі з расейскім міністрам замежных спраў Лаўровым. Асноўныя пытаньні, якія Расмусэн плянуе абмеркаваць у Маскве – падрыхтоўка саміту, паглыбленьне супрацоўніцтва па Аўганістану і ў прыватнасьці, барацьба з наркотыкамі , пашырэньня транзыту для кааліцыйных сіл праз тэрыторыю Расеі або перадача Расеяй верталётаў аўганскай арміі. Будзе таксама абмяркоўвацца праведзены альянсамі Расеяй аналіз пагроз бясьпецы ў 21 стагодзьдзі.
XS
SM
MD
LG