Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэспубліканцы авалодваюць Палатай прадстаўнікоў ЗША


Рэспубліканская партыя, апазыцыйная прэзыдэнту Абаму, перамагае на выбарах ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША. Паводле папярэдніх вынікаў, рэспубліканцы атрымалі прынамсі 40 крэслаў, якія перад гэтым займалі дэмакраты. Пры гэтым для атрыманьня большасьці , рэспубліканцам патрэбна было правесьці ў палату 39 сваіх новых прадстаўнікоў. Рэспубліканская партыя ўмацоўвае свае пазыцыі і ў Сэнаце, аднак паводле каналу CNN, тут дэмакраты захавалі большасьць.
Выбарцы ў Злучаных Штатах у аўторак абіралі 435 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, 37 са ста сэнатараў і 37 губэрнатараў.
XS
SM
MD
LG