Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі наведае Харватыю


Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч у часе візыту ў Харватыю на гэтым тыдні ўшануе памяць болей як двухсот харватаў, забітых у 1991 годзе сэрбскімі сіламі. Паведамляецца, што Тадзіч наведае мэмарыял у селішчы Авчара, дзе 19 гадоў таму загінулі пацыенты мясцовага шпіталя. Тадзіч і харвацкі прэзыдэнт Іва Ёсіпавіч таксама ўшануюць памяць 18 сэрбаў, забітых харватамі ў вёсцы, што разьмешчана недалёка.

Стасункі паміж Сэрбіяй і Харватыяй цягам апошніх гадоў палепшыліся, але спрэчкі пра ваенныя злачынствы 1990-х гадоў усё яшчэ падзяляюць два народы.
XS
SM
MD
LG