Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У канцылярыю Ангелы Мэркель прыйшла пасылка з бомбай


У паштовым аддзяленьні канцылярыі кіраўніцы ўраду Нямеччыны Ангелы Мэркель у аўторак была знойдзена пасылка з выбуховым прыстасаваньнем. Міністар унутраных справаў Томас дэ Мэзьера паведаміў, што пасылка была дасланая з Грэцыі і што бомба паводле канструкцыі нагадвае тыя, што былі закладзеныя ў амбасадах у Атэнак апошнімі днямі.

Паліцыі ўдалося абясшкодзіць выбуховае прыстасаваньне. Ніхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG