Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілеўскіх актывістаў дагледзелі ў Гомелі паўторна


У Гомелі на чыгуначным вакзале ў цягніку Кіеў — Санкт-Пецярбург мытнікі правялі паўторны дагляд 4 магілеўскіх актывістаў кампаніі «Гавары праўду». Дагляд быў зроблены пасьля таго, як актывісты прайшлі мытны кантроль на станцыі «Цяруха» пры перасячэньні беларускай мяжы.

Пра гэта апавёў каардынатар кампаніі «Гавары праўду» з Магілева Ігар Каваленка:

«Мы вярталіся зь Сяргеем Лапуціным з Кіеву ў гэтым жа цягніку, што й нашы паплечнікі. Яны ехалі зь Днепрапятроўску, дзе былі назіральнікамі на мясцовых выбарах. На станцыі ў Гомелі мы падышлі да нашых сяброў, сталі размаўляць. І тут жа зьявіліся мытныя інспэктары Байдакоў і Дзьмітрук і сталі даглядаць актывістаў. Прычым і дзяўчат. Мы запратэставалі: як жа так, мужчыны-інспэктары праводзяць дагляд дзяўчат!»

Паводле спадара Каваленкі, невядома, што шукалі мытнікі ў актывістаў, Было бачна, што яны раіліся зь людзьмі ў цывільным. Перад гэтым мытнікі пільна праверылі на мяжы й самога Каваленку з Лапуціным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG