Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: сэрыя выбухаў у сталіцы


З Багдаду паведамляецца, што як найменей 30 чалавек загінулі сёньня ў сэрыі скаардынаваных выбухаў у ірацкай сталіцы. Прадстаўнікі ўладаў кажуць, што дзесяткі чалавек былі параненыя ў часе гэтых нападаў на шыіцкія раёны. Паведамляецца, што як найменей 10 аўтамабіляў і выбуховых прыставаньняў, закладзеных ля дарог, былі падарваныя.

У нядзелю ў Багдадзе загінулі болей як 50 чалавек, калі паліцыя ўзяла штурмам царкву, у якой схаваліся тэрарысты з закладнікамі.
XS
SM
MD
LG