Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пінскдрэў” даплаціць сем’ям ахвяраў


Пажар на «Пінскдрэве».
Пажар на «Пінскдрэве».
Кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла выдзеліць дадатковую матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад выбуху 25 кастрычніка.

Сем’і загінулых атрымаюць па 30 мільёнаў рублёў, пацярпелыя — па 20 мільёнаў.

Як паведамляе БелаПАН, у цэлым сем’ям загінулых выплацяць па 100 мільёнаў рублёў, пацярпелым — па 50 мільёнаў.

Ва ўсіх калектывах прадпрыемства пачаўся збор ахвяраваньняў для пацярпелых. 28 кастрычніка прадстаўнікі адміністрацыі, кіраўніцтва заводу ДСП і прафкаму асабіста наведалі сем’і загінулых і ўручылі кожнай дадатковую частку сабраных сродкаў.

Кіраўніцтва кампаніі вядзе працу са страхавымі кампаніямі на прадмет выплат пацярпелым. Акрамя гэтага кіраўніцтва холдынгу прыняло рашэньне аб правядзеньні 20 лістапада суботніка. Усе заробленыя падчас яго сродкі будуць накіраваныя на выплаты сем’ям загінулых і пацярпелым, а таксама на аднаўленьне заводу ДСП.

Холдынг узяў на сябе ўсе выдаткі, зьвязаныя з арганізацыяй мэдыцынскай і псыхалягічнай дапамогі, а таксама пахаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG