Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія праваабаронцы атрымалі высокія ўзнагароды Польшчы


Групе расейскіх праваабаронцаў уручаныя высокія ўзнагароды Польшчы. Цырымонія адбылася ў польскай амбасадзе ў Маскве. Праваабаронцы Елена Бонэр, Сяргей Кавалёў, Леў Панамароў і Аляксандар Гур'янаў узнагароджаныя крыжамі Ордэна заслугаў перад Рэспублікай Польшчай рознай вартасьці.

Ва ўказе прэзыдэнта Польшчы аб узнагароджаньні адзначаюцца выдатныя дасягненьні Елены Бонэр, Сяргея Кавалёва і Льва Панамарова ў галіне абароны правоў чалавека. Аляксакндар Гур'янаў, кіраўнік польскай праграмы таварыства «Мэмарыял», узнагароджаны за «плённую працу ў выяўленьні і дакумэнтаваньні праўды пра катынскае злачынства».
XS
SM
MD
LG