Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 5 з 45 прадстаўнікоў Партыі БНФ уключаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Менску.

Пра гэта паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі партыі Вадзім Канапацкі:

«Прычым у склад участковых камісій не былі ўключаны вельмі годныя людзі, у тым ліку старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра сойму юрыст Юры Чавусаў і іншыя».

Паводле словаў Канапацкага, вынікі фармаваньня ўчастковых камісій ставяць пад сумнеў жаданьне ўладаў правесьці празрыстыя і дэмакратычныя выбары:

«Аснову ўчастковых камісій зноў будуць складаць прадстаўнікі адміністрацый і праўладных партый і аб’яднаньняў. Прадстаўніцтва ва ўчастковых камісіях апазыцыйных партый зноў застаецца мінімальным. Пэўная лібэралізацыя выбарчага працэсу, якая назіралася на этапе збору подпісаў, не распаўсюдзілася на адзін з ключавых этапаў кампаніі, фармаваньне ўчастковых камісій, якія непасрэдна будуць займацца падлікам галасоў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG