Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле: “Беларускі мост у Эўропу мае 4 апоры”


Гіда Вэстэрвэле

Гіда Вэстэрвэле

Міністар замежных спраў ФРГ Гіда Вэстэрвэле на брыфінгу пасьля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам мэтафарычна назваў чатыры ўмовы эўрапейскай інтэграцыі Беларусі:

«Сёньня была вельмі шчырая размова з кіраўніком беларускай дзяржавы, падчас якой я сказаў, што дарога Беларусі ў Эўропу ідзе праз мост, а гэты мост стаіць на чатырох апорах: дэмакратыя, прававая дзяржава, правы чалавека, свабодныя і справядлівыя выбары».

Спадар Вэстэрвэле падкрэсьліў, што ацэнка выбараў будзе дадзеная не паводле тых слоў, якія сёньня пачулі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў, а паводле таго, як яны пройдуць.

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што ён адклікаў сваё вэта на далучэньне Беларусі да праграмы «Паўночнае вымярэньне».

«Калі Беларусь правядзе сумленныя выбары, то яна можа разьлічваць на дапамогу з розных крыніц Эўразьвязу ў памеры 3 мільярдаў эўра цягам трох гадоў»,- сказаў Сікорскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG