Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: 15 сутак за ўжываньне наркотыкаў


Расейская Дзярждума ўхваліла ў першым чытаньні законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак за ўжываньне наркотыкаў у грамадзкіх месцах.

Дакумэнт, які прапанаваў урад РФ, таксама робіць больш жорсткімі пакараньне за незаконнае распаўсюджваньне наркатычных сродкаў.

Акрамя таго, паводле законапраекту, атрыманыя ад распаўсюджваньня наркотыкаў грошы і маёмасьць падлягаюць канфіскацыі на карысьць дзяржавы.
XS
SM
MD
LG