Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР спрабуе стварыць ядзерныя зарады


КНДР спрабуе стварыць ядзерныя зарады малой велічыні, якія можна будзе пераносіць ракетамі або самалётами. Пра гэта паведаміў міністар абароны Паўднёвай Карэі Кім Тхэ Ёнг.

Кім Тхэ Ёнг заявіў, што Паўночная Карэя таксама зьбіраецца набыць 40 кіляграмаў плютонію для вытворчасьці атамнай бомбы. Паводле ацэнак назіральнікаў, цяперашнія запасы плютонію КНДР дастатковыя для стварэньня ад шасьці да васьмі бомбаў.

Пхэньян пакінуў міжнародныя перамовы па ядзерным раззбраеньні ў красавіку 2009 году. Мяркуецца, што ў сьнежні Паўночная Карэя правядзе другія ядзерныя выпрабаваньні.
XS
SM
MD
LG