Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус прапануе тэрмінова зьмяніць Выбарчы кодэкс


Дзьмітрый Вус

Дзьмітрый Вус

Удзельнік выбарчай гонкі прадпрымальнік Дзьмітры Вус накіраваў Аляксандру Лукашэнку зварот з просьбай тэрмінова ініцыяваць прыняцьце папраўкі ў Выбарчы кодэкс.

Паводле спадара Вуса, папраўка павінна гучаць наступным чынам:

«Кожны з кандыдатаў у прэзыдэнты, дэпутаты мае права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі з паўнамоцтвамі падліку бюлетэняў і падпісаньня пратаколу падліку бюлетэняў».

Такое зьмяненьне Выбарчага кодэксу, на думку спадара Вуса, павінна паспрыяць дэмакратычнасьці выбараў.

Вус раіць Лукашэнку тэрмінова прапанаваць такое зьмяненьне Палаце прадстаўнікоў.

Ва Ўкраіне кандыдаты на прэзыдэнта маюць магчымасьць накіроўваць сваіх прадстаўнікоў ва ўсе выбарчыя камісіі.
XS
SM
MD
LG