Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Кабуле


Блізу 300 чалавек выйшлі сёньня на вуліцы Кабулу, пратэстуючы супраць вынікаў верасьнёўскіх парлямэнцкіх выбараў у Афганістане. У мінулым месяцы былі агучаныя папярэднія вынікі галасаваньня, але фінальныя вынікі яшчэ не вядомыя.

Адмысловая камісія па скаргах абвесьціла, што амаль чвэрць усіх укінутых бюлетэняў былі сфальсыфікаваныя. Некалькі кандыдатаў запатрабавалі расьсьледаваньня, якое зараз ідзе. За выбарамі пільна сачылі пасьля леташніх праблемных прэзыдэнцкіх выбараў, якія былі моцна скрытыкаваныя заходнімі саюзьнікамі прэзыдэнта Хаміда Карзая.
XS
SM
MD
LG