Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Афінах


У сталіцы Грэцыі Афінах сёньня адбылася сэрыя выбухаў побач з амабасадамі шэрагу дзяржаў.

Пакет з выбухоўкай быў закінуты ў двор амбасады Швайцарыі. Пазьней падазроныя ўпакоўкі былі знойдзеныя каля дыпляматычных прадстаўніцтваў Чылі, Мэксыкі, Баўгарыі, Расеі і Нямеччыны. Па апошніх дадзеных, лёгкія раненьні атрымаў адзін чалавек.

Таксама абясшкоджаная бомба, якая знаходзілася ў грузавіку каля парлямэнту Грэцыі.

Раней па падазрэньні ў рассыланьні пакетаў з выбухоўкай былі затрыманыя некалькі чалавек.

Улады падазраюць у арганізацыі нападаў ультралевыя групоўкі.
XS
SM
MD
LG