Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абяцае самыя дэмакратычныя выбары


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Такую заяву кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зрабіў сёньня ў Менску на сустрэчы зь міністрамі замежных спраў Нямеччыны і Польшчы. Ён паабяцаў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, прызначаныя на 19 сьнежня, будуць адпавядаць самым дэмакратычным стандартам, перадае БелТА.

Лукашэнка таксама заявіў, што санкцыі і розныя абмежаваньні ў палітыцы і эканоміцы не садзейнічаюць хуткаму паляпшэньню дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам. Ён падкрэсьліў:

"Мне падавалася, што гэтыя мэтады павінны былі сысьці з нашых дачыненьняў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG