Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч супраць адзінага кандыдата


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Прэтэндэнт у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч лічыць, што апазыцыйным кандыдатам ня трэба выбіраць "адзінага кандыдата". "Лічу, што сёньня адзіны кандыдат не патрэбны. Варта было вызначыцца зь ім 2—3 гады таму. Але спрабаваць зьляпіць вобраз кандыдата ад апазыцыі, які задаволіць усіх, ужо надта позна", — гаворыцца ў заяве Міхалевіча, перададзенай у агенцтва Інтэрфакс.

На думку палітыка, "нават пры шырокай падтрымцы ніхто з заяўленых кандыдатаў, у тым ліку і ён сам, ня здолее набраць у першым туры больш за 50% галасоў". "Некалькі кандыдатаў, якія дзейнічаюць разам і арыентуюцца на розныя слаі насельніцтва — маюць шанец сабраць у сукупнасьці больш за палову галасоў", — адзначае А. Міхалевіч. Пры гэтым "выхад наймацнейшага ў другі тур аўтаматычна падыме яго на новую прыступку і можа зьмяніць настроі грамадзтва".

Палітык лічыць, што апазыцыя занадта турбуецца аб 15—20% пратэстнага электарату і забывае як мінімум пра 35—40% тых, якія сумняваюцца, якія не гатовыя галасаваць за любога прапанаванага апазыцыяй кандыдата. "Важна расьцягнуць гэтыя патэнцыйныя галасы на карысьць дэмакратычных кандыдатаў, інакш асноўная іх маса зноў падтрымае дзейную ўладу паводле прынцыпу "больш няма за каго", адзначае Міхалевіч.
XS
SM
MD
LG