Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Катынская справа застаецца засакрэчанай


Маскоўскі гарадзкі суд адхіліў пазоў праваабарончага цэнтру "Мэмарыял" аб прызнаньні незаконным рашэньня па засакрэчваньню пастановы Галоўнай вайсковай пракуратуры (ГВП) аб спыненьні расьсьледаваньня катынскай справы.

"Рашэньне было абвешчана без выкладаньня падстаў. Мы пачулі толькі рэзалютыўную частку", – заявіў кіраўнік польскай праграмы "Мэмарыялу" Аляксандар Гур'янаў.

Па словах Гур'янава, калі "Мэмарыяла" ня здолее дамагчыся рассакрэчваньня катынскай справы на нацыянальным узроўні, праваабаронцы пададуць скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры

"Мэмарыял" лічыць незаконным засакрэчваньне пастановы ГВП ад 21 верасьня 2004 года аб спыненьні расьсьледаваньня катынскай справы.
XS
SM
MD
LG