Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Папа рэзка асудзілі тэракт у Багдадзе


ЗША і Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI рэзка асудзілі напад на галоўны каталіцкі храм у Багдадзе, што адбыўся ў нядзелю. Тады былі забітыя больш за 50 і параненыя каля 70 чалавек.

Папа назваў падзеі ў Багдадзе абсурдным і жорсткім гвалтам супраць безабаронных людзей.

У заяве Белага дому сказана: "ЗША асуджаюць гэты нечуваны акт гвалту з боку ваяўнікоў "Аль-Каіды", які ўнёс так шмат жыцьцяў ні ў чым не вінаватых іракцаў". ЗША таксама прынесьлі свае спачуваньні пацярпелым і членам сем'яў загінулых.

"Мы ведаем, што большасьць іракцаў, незалежна ад сваёй культурнай і рэлігійнай прыналежнасьці, асуджаюць любую праяву гвалту, і мы гатовыя быць зь імі, каб разам змагацца з тэрарызмам і абараняць грамадзянаў нашых краінаў", – адзначаецца ў заяве Белага дому.
XS
SM
MD
LG