Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранцаў асьцерагаюць ад падарожжаў у Францыю


Улады Ірану сёньня заклікалі сваіх грамадзянаў безь неабходнасьці не наведваць Францыю ў сувязі зь "нядаўнімі грамадзкімі хваляваньнямі і эканамічным становішчам" у гэтай краіне, паведаміла іранскае агенцтва ISNA са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МЗС Раміна Мэхманпараста.

"У сувязі з сытуацыяй у некаторых заходніх краінах, выкліканай эканамічным крызысам і публічнымі хваляваньнямі, якія, як мы мяркуем, у Францыі не скончыліся, мы раім іранскім грамадзянам унікаць пазбаўленых неабходнасьці наведваньняў гэтай краіны", – заявіў на прэс-канфэрэнцыі Мэхманпараст.
XS
SM
MD
LG