Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пачаўся сёньня візыт у Беларусь міністраў замежных спраў Нямеччыны — Гіда Вэстэрвэле і Польшчы — Радаслава Сікорскага.

Спадар Сікорскі ўжо знаходзіцца ў Менску, хутка зьявіцца тут і спадар Вэстэрвэле. Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, "абодва міністры хочуць выказаць беларускаму боку выразнае эўрапейскае пасланьне" ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Яны адбудуцца 19 сьнежня.

Затым Вэстэрвэле і Сікорскі правядуць перамовы з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Паводле іхніх вынікаў плянуецца падыход да прэсы.

З будынка МЗС абодва міністры перабяруцца ў гатэль "Эўропа", дзе сустрэнуцца з групай кандыдатаў у прэзыдэнты і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Пасьля гэтага адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя.

Апрача супольных мерапрыемстваў, у Радаслава Сікорскага заплянаваныя перамовы з кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімерам Макеем. Кіраўнік польскага МЗС таксама сустрэнецца з Анжалікай Арэхвай — кіраўніцай непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG