Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША адбудуцца прамежкавыя выбары


Сёньня ў ЗША адбудуцца прамежкавыя выбары. Амэрыканцам трэба будзе выбраць поўны склад Палаты прадстаўнікоў і больш траціны Сэнату, а таксама губэрнатараў у большасьці штатаў.

Гэтыя выбары палітолягі называюць прамежкавым тэстам палітыкі Барака Абамы. Па прагнозах, дэмакраты, якія валодаюць большасьцю ў абедзьвюх палатах, могуць гэтую перавагу страціць. У выпадку Палаты прадстаўнікоў гэта больш чым верагодна. Для вяртаньня большасьці рэспубліканцам неабходна 39 новых мандатаў. 19 зь іх партыя напэўна возьме. Яшчэ 38 месцаў у палаце – пад пытаньнем.

Па дадзеных апытаньняў, 49 адсоткаў амэрыканцаў на прамежкавых выбарах падтрымліваюць рэспубліканцаў, 45 адсоткаў – дэмакратаў.
XS
SM
MD
LG