Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікабрытанія і Францыя падпішуць ваеннае пагадненьне


Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, як чакаецца, падпішуць сёньня на саміце ў Лёндане пагадненьне наконт больш шчыльнага ваеннага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў, якое ваенныя, экспэрты і журналісты ўжо назвалі "гістарычным".

Дакумэнт прадугледжвае стварэньне сумесных экспэдыцыйных сілаў для апэрацый у розных частках сьвету, у складзе якіх будуць дзейнічаць брытанскія і французскія падразьдзяленьні. Акрамя таго, прадугледжана магчымасьць разьмяшчэньня і запраўкі самалётаў дзьвюх краінаў на авіяносцах кожнай з краінаў, а таксама ўзаемнае прыкрыцьцё вайсковых караблёў Вялікабрытаніі і Францыі.

Лёндан і Парыж не адмаўляюць, што неабходнасьць заключэньня падобнага пакта, у першую чаргу, выклікана скарачэньнямі абаронных бюджэтаў дзьвюх дзяржаў і пошукамі шляхоў эфэктыўнага выкарыстаньня ваенных рэсурсаў.
XS
SM
MD
LG