Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японія адклікае амбасадара з Масквы


Японія заявіла пра намер часова адклікаць свайго амбасадара з Масквы ў сувязі з наведваньнем прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым спрэчнай выспы на Паўднёвых Курылах.

Як падкрэсьліваецца ў паведамленьні японскага ўраду, міністар замежных спраў Сэйдзі Маэхара зьбіраецца распытаць дыплямата пра дэталі візыту расейскага прэзыдэнта на адзін з чатырох астравоў, якія Японія лічыць сваімі "паўночнымі тэрыторыямі".

Менавіта гэтая нязгода па выспах не дала магчымасьці падпісаць фармальнае пагадненьне пра спыненьне вайны паміж дзьвюма краінамі.
XS
SM
MD
LG