Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выратаваны чылійскі шахцёр пабяжыць маратон


Адзін з шахцёраў, што былі выратаваныя з заваленай чылійскай шахты, зьбіраецца ў суботу ўдзельнічаць у нью-ёркскім маратоне. Шахцёра завуць Эдысан Пеня. Агенцтва AP перадае , што падчас знаходжаньня пад зямлёй ён штодзённа набегаў там 10 кілямэтраў. Арганізатары маратону, даведаўшыся пра гэта, запрасілі Пеню быць госьцем маратону, мяркуючы, што ён бы мог стаяць ля фінальнай стужкі або праехаць у суправаджальнай машыне. Аднак шахцёр вырашыў стаць удзельнікам маратону.
XS
SM
MD
LG