Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан і Парыж дамаўляюцца пра агульную ядзерную зброю


Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран і прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі павінны сустрэцца сёньня ў Лёндане для падпісаньня
пагадненьня аб новым абаронным супрацоўніцтве, якое прадугледжвае таксама сумесную распрацоўку і выпрабаваньне ядзерных
боегаловак. Узровень ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, пра які дамаўляюцца гэтыя дзьве краіны – сябры Эўрапейскага зьвязу, НАТО і сталыя сябры Рады Бяспекі ААН -- называюць беспрэцэдэнтнымі. Як плянуецца, у Францыі будзе створаны сумесны цэнтар ядзернага мадэляваньня, а ў Брытаніі – ядзерны дасьледчы цэнтар. Паводле газэты Financial Times, гаворка пойдзе і пра абслугоўваньне Францыяй брытанскіх ядзерных боегаловак. Кэмэран і Сарказі абмяркуюць таксама падрыхтоўку да лістападаўскага саміту НАТО, на якім будзе абмяркоўвацца цясьнейшае супрацоўніцтва Паўночнаатлянтычнага альянсу з Расеяй.
XS
SM
MD
LG