Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканцы абіраюць дэпутатаў, сэнатараў і губэрнатараў



У ЗША сёньня пройдуць так званыя прамежкавыя выбары ў Кангрэс. Будуць пераабраныя ўсе члены Палаты прадстаўнікоў і траціна сэнатараў. Акрамя таго, адбудуцца выбары губэрнатараў штатаў.

Большасьць назіральнікаў прадказваюць няўдачу Дэмакратычнай партыі прэзыдэнта Барака Абамы, якая цяпер кантралюе абедзьве палаты Кангрэсу. Чакаецца, што большасьць у Палаце прадстаўнікоў атрымаюць рэспубліканцы. Дэмакраты таксама могуць страціць большасьць у Сэнаце, аднак гэта лічыцца менш верагодным.

Прамежкавымі выбары называюцца таму, што праходзяць праз два гады пасьля выбараў прэзыдэнта 2008-га году і за два гады да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG