Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Два міністры едуць у Менск з эўрапейскім пасланьнем


Сёньня ў Менск прыбываюць міністры замежных спраў Нямеччыны і Польшчы – Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі. Візыт прымеркаваны да правядзеньня ў Беларусі выбараў прэзыдэнта.

У заяве польскага МЗС гаворыцца, што “два міністры хочуць перадаць беларускаму боку яснае эўрапейскае пасланьне пра тое, каб выбары былі як мага больш дэмакратычнымі і чэснымі”. Гіда Вэстэрвэле ў інтэрвію газэце "Зюддойче цайтунг" адзначыў, што Эўропу “ня могуць не хваляваць дзяржаўныя рэпрэсіі напярэдадні выбараў”. Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што празрыстая перадвыбарчая барацьба патрабуе свабоднага доступу да СМІ .

Міністры плянуюць сустрэцца з усімі прэтэндэнтамі на прэзыдэнцкую пасаду і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Акрамя таго, Радаслаў Сікорскі плянуе сустрэцца з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімірам Макеем для абмеркаваньня двухбаковых адносінаў, а таксама з прадстаўнікамі Саюзу палякаў.
XS
SM
MD
LG