Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узмацняюцца меры бясьпекі авіяпервозак


Краіны Эўропы і Паўночнай Амэрыкі ўзмацняюць меры бясьпекі авіяперавозак пасьля таго, як былі знойдзеныя дзьве пасылкі з бомбамі, адпраўленыя зь Емену. Бомбы, закамуфляваныя пад напаўняльнікі прынтэраў, былі знойдзеныя пасьля таго, як сакрэтныя службы Савудаўскай Арабіі папярэдзілі пра гэта заходніх калегаў. Пасьля гэтага выпадку Брытанія , Нямеччына, Галяндыя, Францыя , Канада і Злучаныя Штаты абвясьцілі пра абмежаваньні пасажырскіх і грузавых самалётаў зь Емену. У прыватнасьці Нямеччына забараніла любыя рэйсы зь Емену – як грузавыя, так і пасажырскія -- праз свае аэрапорты.
XS
SM
MD
LG