Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Расею і Японію заключыць мірную дамову


Злучаныя Штаты заклікалі Расею і Японію урэгуляваць тэрытарыяльную спрэчку вакол Курыльскіх астравоў і заключыць мірную дамову. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Філіп Кроўлі падкрэсьліў, што пазыцыя Вашынгтону застаецца нязьменнай – ён прызнае права Японіі на чатыры паўдзённых востравы Курыльскай грады. Заявы Злучаных Штатаў прагучала пасьля таго, як расейскі кіраўнік упершыню наведаў спрэчную тэрыторыю. Прэм’ер –міністар Японіі Наота Кан выказаў шкадаваньне ў сувязі з візытам Дзьмітрыя Мядзьведзева на Курылы, а ў МЗС Японіі быў выкліканы расейскі пасол. Міністар замежных спраў Расеі Лаўроў назваў рэакцыю Японіі непрымальнай.
XS
SM
MD
LG