Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Расеі зарэгістравалі рух “Дэмакратычны выбар”


Міністэрства юстыцыі Расеі зарэгістравала апазыцыйны рух “Дэмакратычны выбар”. Пра гэта паведаміў яго лідэр Уладзімір Мілаў.

“Дэмакратычны выбар” уваходзіць у кааліцыю чатырох апазыцыйных арганізацыяў “За Расею без свавольства і карупцыі”, якая мае намер стварыць партыю, каб удзельнічаць у прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах.

Пагадненьне аб кааліцыі падпісалі ў верасьні апазыцыйныя палітыкі Міхаіл Касьянаў, Барыс Нямцоў, Уладзімір Рыжкоў і Ўладзімір Мілаў.
XS
SM
MD
LG