Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блог Будзіміра пра трагічную пагібель работнікаў "Пінскдрэву" стаў нагодай для некалькіх сумных рэфлексій пра тое, што ў Беларусі, фактычна, народ разьяднаны ня толькі палітычна, але і звычайна па-людзку. Беларусы ня ўмеюць ці ня хочуць разьдзяляць беды і гора сваіх суродзічаў, так як ня ўмеюць і ня хочуць разьдзяляць іхных посьпехаў і шчасьця. Мы – нацыя закаранелых эгаістаў?

Кульба, Лагойск: "Заўважце, што пасля трагічнага выпадку самы гаварлівы дзеяч сучаснай Беларусі ўзгадваў нейкага ананімнага палітыка, пералічваў ягоных жанчын, віншаваў з нечым лідэра туркменаў, спачуваў інданезіцам, шэйху Аб'яднаных Эміратаў -- і не знайшоў часу наведаць Пінск, паспачуваць сем'ям загінулых, памагчы не адчэпнымі дзесяцю мільёнамі (месячным заробкам пані Ярмошынай), а па – людзскі – і выгнаць відавочна вінаватых у гібелі".

Николай: "Еще интересно то, что эту трагедию практически полностью пропустила т.н. "оппозиция". Почему туда не поехал живодер-правдоруб? Где был человек из БНФ с лицом слесаря 6-го разряда? Где был утонченный метросексуал-экономист? Боялись, что поездку воспримут как пиар на смерти? Но если бояться быть с народом в самую трудную минуту, то чего стОит и эта власть и эта "оппозиция" ей?"

mikalaj.achyzha, mensk: "А як адрэгавала на трагедыю Федэрацыя прафсаюзаў, якая вуснамі дэмагога з раз'юшаным выразам твару, вечна хваліцца, што яна ўзнавіла і памножыла прафсаюзную ўласнасць (маракаваць з грашыма гэтыя дармаеды ўмеюць). Чым яны адразу дапамаглі пацярпелым, пацярпелым маральна і фізічна?! Мо кінулі грошай на тую (каму яна патрэбная была?!) п'янку, якую ўзгадвае Будзімір? Адкупіліся рванай банкнотай? У дні, калі адбылася трагедыя, Федэрацыя праводзіла нейкі семінар тэхнічных інспектараў, тых, хто павінен дбаць ад імя прафсаюзаў пра тэхніку бяспекі на вытворчасці. Кажуць, што тыя інспектары нават задніц ад лавак не адарвалі, каб хвіліну памаўчаць..."

Усё ў краіне дашчэнту палітызавалася. Некаторыя наведнікі нашага сайту адзначылі, што сёлетняе шэсьце ў Курапаты на Дзяды было, на жаль, яшчэ адным палітычным мітынгам, на якім варта было пабываць толькі дзеля фота- і відэаздымкаў незалежных журналістаў, а не дзеля таго, каб памаліцца за душы памерлых. І нашы рэдакцыйныя матэрыялы пра шэсьце сталі пляцоўкамі кулачнай бойкі паміж прыхільнікамі выбарчага байкоту і розных апазыцыйных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду:

Ананім:
"Мяне зьдзівілі артыкул і камэнтары на Хартыі-97, што нібыта на Саньнікава напалі людзі з КХП-БНФ. Хартсмэны выставілі відэа – там няма ніякага нападу, нехта проста заявіў Саньнікаву, што ён прарасейскі кандыдат".

Уладзь, Менск: "Але сапраўды кахапэшнікі павялі сябе як сэктанты - калі падыйшлі да калёны дзяўчыны з ЭўраБел, іх пачалі ціснуць ня горш за амапаўцаў - патрыятызм гэта добра, але фанатызм ды нацызм - гэта зло. Таму навт добра, што нацысты, фашысты ды іншыя не за Саннікава, я ўпэўнены, яму гэны электарат не патрэбны".

vlad, boston: "Дарэч Дзяды паказали стауленне народа да апазицыи .Што и падцвердзила доказы аб надалейшым абраннем лукашэнкУ у выпадку правядзення выбарау.Бо падтасованыя галасы нихто змест гэтых 500 чалавек не пойдзе апратэстоуваць НА ПЛОШЧУ.Грамадзяне Беларуси будуць сустракаць каляды и рыхтавацца да сустрэчы Новага Года.А каб разбухторыць гэтае забитае грамадства трэба мець магчымасць з им размауляць праз СМИ на працягу усяго перыяду а не апошняга месяцу перад абраннем.Тольки -БАЙКОТ".

Не КХП БНФ: "Лукашэнку абсалютна ўсё роўна будзе ўдзел у "выбарах" альбо "байкот". Фальсіфікацыі адбудуцца як заўсёды. Таму Плошчу трэба зараз моцную рыхтаваць, а не заклікаць ці то да байкотаў, ці то на выбары. Александр Лукашенко считает, что сейчас претендентами в кандидаты вырабатывается тактика: "Раз уж не выиграем у Лукашенко, давай или сниматься, или оставим одного-двух". "Чтобы уберечь, как они говорят, свое лицо от разгрома, надо сниматься. Первая тактическая уловка у них: оставить Лукашенко одного. Ради Бога! Меня это не напрягает", - сказал глава государства".

Адным з самых канкрэтных камэнтараў пад матэрыяламі пра Дзяды мы лічым голас Люды зь Менску, якая дае ўсім параду, як рыхтавацца да далейшых падзей у кантынэнтальна-памяркоўным беларускім клімаце:

"Вось тут заклікаюць выйсці на плошчу. Але што вы на той плошчы будзеце рабіць? Калець на холадзе. Таму з 1 лістапада пачынайце загартоўкі собскіх целаў. Халодныя абліванні, руханкі ў адных плавачках/купальніках на балконе. Дома так сама толькі ў адных шортах/купальніках і басанож. Інакш будзе не плошча, а пшык! І фізычныя практыкаванні штодзенна".

Гэтая Люда, зусім магчыма, раней называлася Іна, бо раней мы неаднаразова зьвярталі ўвагу на даволі аднатэмныя допісы Іны, якая таксама рэкамэндавала "руханкі" ў плавачках і шортках, а часьцяком і бязь іх, як лякарства ад беларускага грамадзка-палітычнага маразму. Апошні раз – вось тут.

Люда/Іна атрымлівае сёньня ад нас наша віртуальнае піва за найбольш дасьціпны комэнт. Калі яна піва ня п’е, дык можа выкарыстаць яго для халоднага абліваньня.

Магчыма, што піва павінна атрымаць і Люба, якая падаецца нам яшчэ адной іпастасьсю Люды/Іны:

Люба, Менск: "Я i дачка сябе не абмяжоуваем у мучным i салодкiм. Вядома, спажываем у разумных памерах. Але мы займаемся фiзычнымi практыкаваннямi, загартоукамi. Асаблiва добра зганяюць тлушчы халодны душ, зiмовае плаванне i катанне на лыжах у купальнiках. Але так могуць рабiць толькi загартаваныя людзi. Дома я i дачка толькi у шортах. Адчуваецца прахалода, целы выдаткоуваюць больш энергii i зганяюць тлушчы. Калi чалавек мае фiзычную нагрузку, адпаведную спажытай ежы, то яму атлусценне не пагражае".

Ну дык няхай ужо будзе, другая бутэлька – Любе.

Як бы яно ні было з гэтым раздваеньнем ці разтраеньнем асобы, дзьве пляшкі піва – гэта не праблема для адной такой фізкультурнай асобы. Пішыце нам далей, і басанож, і ў шкарпэтках. Безумоўна, трэба гартавацца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG