Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў: рэакцыя Японіі непрымальная


Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў назваў непрымальнай рэакцыю Японіі на візыт прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева на Курыльскія астравы. Як адзначыў Лаўроў, кіраўнік дзяржавы наведваў расейскую тэрыторыю. Мядзьведзеў прыбыў на востраў Кунашыр за некалькі дзён да пачатку свайго візыту ў Японію. Гэта першы візыт расейскага кіраўніка на спрэчную тэрыторыю.

Раней сёньня прэм’ер –міністар Японіі Наота Кан назваў вартым шкадаваньня візыт расейскага прэзыдэнта на Паўдзённыя Курылы. Токіё называе чатыры астравы Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі ў паўднёвай частцы Курыльскай грады сваёй тэрыторыяй.
XS
SM
MD
LG