Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЮТ патрабуе правядзеньня паўторных мясцовых выбараў


Фракцыя БЮТ (Блёк Юліі Цімашэнкі) ва ўкраінскай Радзе запатрабавала правядзеньня паўторных выбараў у Кіеўскай і Львоўскай абласьцях, а таксама горадзе Цярнопалі. Як заявіў дэпутат Андрэй Кажамякін, фракцыя рэгіструе адпаведны праект пастановы. ЁН заявіў, што ўлада праз "сыстэмныя фальсыфікацыі" пазбавіла права выбару прыхільнікаў партыі "Батьківщины" ў гэтых абласьцях.

31 кастрычніка ва Ўкраіне адбыліся мясцовыя выбары. Паводле апытаньняў на выхадзе з участкаў, у сярэднім па краіне пры галасаваньні ў абласныя саветы па прапарцыйнаму складніку 36,3 працэнта прагаласавалі за Партыю рэгіёнаў, 13,1% -- за “Батьківщину”, 6,8% -- за “Фронт Змін”. Кабінэт міністраў заявіў, што выбары адбываліся арганізавана і спакойна.
XS
SM
MD
LG