Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя вынікі парлямэнцкіх выбараў у Кіргістане


У Кіргістане аб'яўленыя афіцыйныя вынікі парлямэнцкіх выбараў, што прайшлі 10 кастрычніка. Як паведамілі ў ЦВК, пяць партыяў – дзьве апазыцыйныя і тры праўрадавыя-- пераадолелі паціпрацэнтны бар'ер і прайшлі ў парлямэнт. Партыя Ата-Журт набрала 8, 7 працэнта, Сацыял-дэмакраты – 7,8, Ар-Намуз – 7,6, Рэспубліка – 6,9, Ата-Мекен – 5,5. Кіраўнік ЦВК Акылбек Сарыеў заявіў, што масавага пераліку ня будзе, бо выўленыя парушэньні носяць чыста тэхнічны характар.
XS
SM
MD
LG