Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новым прэзыдэнтам Бразыліі стала Дылма Русэф


У другім туры выбараў, які адбыўся ў нядзелю, перамагла кандыдат ад кіроўнай партыі працоўных Дылма Русэф. Яна набрала 56 працэнтаў, за іншага кандыдата, прадстаўніка сацыял-дэмакратаў Жозэ Сэру, прагаласавала 44 працэнты.
Кандыдатуру Русэф падтрымаў адыходзячы прэзыдэнт Луіс Інасіў Лула да Сыльва. Русэф была кіраўніком апарату прэзыдэнта Луіса Сыльвы, а раней міністрам энэргетыкі. У часы вайсковага рэжыму (1964-1985) Русэф удзельнічала ва ўзброеным супраціве, зьведвала арышты і катаваньні.

У нядзелю, падчас свайго першага выступу пасьля абраньня Русэф паабяцала выкараніць у краіне галечу. Яна таксама паабяцала захоўваць і абараняць усе дэмакратычныя свабоды. “Шум прэсы лепш, чым маўчаньне дыктатуры”, сказала Русэф.
Новаабранай прэзыдэнтцы 62 гады, яе інаўгурацыя павінна адбыцца 1 студзеня
XS
SM
MD
LG