Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі і апазыцыя па-рознаму ацанілі выбары ва Ўкраіне


Украінцы ў нядзелю абіралі прадстаўнікоў мясцовых саветаў, ці радаў. Паводле папярэдніх зьвестак, праўрадавая Партыя рэгіёнаў на першым месцы. Выбары ў мясцовыя саветы Украіны праводзяцца па зьмешанай сыстэме. Акрамя партыйных прадстаўнікоў, у склад радаў вылучаюцца і кандыдаты-мажарытарнікі. На некаторых участках выбарнікі атрымалі бюлетэні паўмэтровай даўжыні.

Напярэдадні выбараў апазыцыі заявіла, што выбары будуць зманіпуляваныя, паколькі большасьць мясцовых выбаркамаў узначальваюць прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў. Партыя былой прэм’еркі Юліі Цімашэнкі “Бацьківшчына” заявіла, што не прызнае вынікаў галасаваньня, паколькі ў некаторых месцах не былі зарэгістраваныя яе кандыдаты.

Назіральнікі Міжнародная парляменцкай асамблеі СНГ заявілі, што не заўважылі парушэньняў у часе галасаваньня на ўкраінскіх выбарах.
XS
SM
MD
LG