Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асудзілі вязьня Гуантанама, які ваяваў 15-цігадовым


Грамадзянін Канады арабскага паходжаньня Амар Хадр, які адбывае зьняволеньне ў турме Гуантанама, асуджаны на 40 гадоў. Такое рашэньне прыняў у нядзелю вайсковы трыбунал ЗША. Аднак улічваючы, што Хадр супрацоўнічаў са сьледзтвам і прызнаў сваю віну, тэрмін турэмнага зьняволеньня будзе зьменшаны да 8 гадоў. Хадр ваяваў у Аўганістане будучы яшчэ падлеткам. У 15 гадоў ён кінуў гранату ў амэрыканскіх вайскоўцаў і забіў сэржанта, пасьля чаго быў схоплены. Амар Хадр – апошні вязень Гуантанама, які мае грамадзянства заходняй краіны. Амэрыканскія прадстаўнікі заявілі, што пасьля аднаго году зьняволеньня ў ЗША яго накіруюць на радзіму.
XS
SM
MD
LG