Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі пачаўся перапіс насельніцтва


Гэта шосты па ліку перапіс. Яго задачамі з’яўляецца падлік агульнай колькасьці насельніцтва краіны і яе правінцыяў, аўтаномных раёнаў, зьвесткі пра сьмяротнасьць і нараджальнасьць, адукацыйны ўзровень насельніцтва, яго занятасьць і жыльлёвыя ўмовы. Упершыню ў часе перапісу ў Кітаі будуць улічвацца і замежнікі, якія тут жывуць ці працуюць.

Паводле зьвестак 2005-га году, насельніцтва Кітаю складае 1 мільярд 300 мільёнаў чалавек. Перапісы тут праводзіліся ў 1953, 1964, 1982,1990 і 2000 гадах.
XS
SM
MD
LG