Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Токіё шкадуе, што Мядзьведзеў паехаў на Курылы


Прэм’ер –міністар Японіі Наота Кан назваў вартым шкадаваньня візыт расейскага прэзыдэнта на Паўдзённыя Курылы. На гэтыя астравы прэтэндуе таксама Японія. Мядзьведзеў прыбыў на востраў Кунашыр за некалькі дзён да пачатку свайго візыту ў Японію. Гэта першы візыт расейскага кіраўніка на спрэчную тэрыторыю.

Токіё называе чатыры астравы Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі ў паўднёвай частцы Курыльскай грады сваёй тэрыторыяй. Масква настойвае на тым, што гэта расейская тэрыторыя, паколькі астравы па выніках Другой Усясьветнай вайны ўвайшлі ў склад СССР, а Расея з’яўляецца яго пераемнікам. З-за разыходжаньняў у гэтым пытаньні Масква і Токіё ня могуць падпісаць мірную дамову.
XS
SM
MD
LG