Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнтам Бразыліі будзе жанчына


Кандыдат ад кіруючай партыі працоўных Дылма Русэф перамагла на выбарах у Бразыліі. Пра гэта паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія. Кандыдатуру Русэф падтрымаў адыходзячы прэзыдэнт Луіс Інасіў Лула да Сыльва. Русэф была кіраўніком апарату прэзыдэнта Луіса Сыльвы, а раней міністрам энэргетыкі. У часы вайсковага рэжыму (1964-1985) Русэф удзельнічала ва ўзброеным супраціўленьні, падвяргалася арышту і катаваньням.

У нядзелю, падчас свайго першага выступу пасьля абраньня Русэф паабяцала выкараніць у краіне галечу. Яна таксама паабяцала захоўваць і абараняць усе дэмакратычныя свабоды. “Шум прэсы лепш, чым маўчаньне дыктатуры”, сказала Русэф.
Новаабранай прэзыдэнтцы 62 гады, яе інаўгурацыя павінна адбыцца 1 студзеня.
XS
SM
MD
LG