Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі 27 апазыцыянэраў


У Маскве ў нядзелю былі затрыманыя 27 удзельнікаў несанкцыянаваных акцыяў апазыцыі. Паводле маскоўскай міліцыі, у прыватнасьці, была затрыманая група актывістаў, якія спрабавалі перакрыць Садовае кальцо.

У цэнтры гораду на Трыўмфальнай плошчы адбыўся ўпершыню санкцыянаваны ўладамі мітынг у абарону свабоды сходаў. Паводле ацэнак праваахоўных органаў, у ім узялі ўдзел каля 800 чалавек, як і было дазволена.

Адзін зь лідэраў апазыцыйнай кааліцыі “Другая Россия" Эдуард Лімонаў, які не пагадзіўся з запатрабаваным уладамі абмежаваньнем, правёў альтэрнатыўную акцыю.

Мітынгі за свабоду сходаў адбыліся ў нядзелю ў некалькіх гарадах Расеі. Ёсьць затрыманыя і ў Пецярбургу.
XS
SM
MD
LG