Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Багдад: закладнікі-каталікі вызваленыя


У Багдадзе вызваленыя каля 40 каталікоў, якіх захапілі ў закладнікі ўзброеныя баевікі, зьвязаныя з “Аль-Кайдай”. Ірацкая паліцыя штурмавала асырыйскую царкву, у якой заблякаваліся баевікі разам з закладнікамі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ірацкага вайсковага камандаваньня. Прадстаўнікі амэрыканскага камандаваньня, якія назіралі за штурмам з гелікоптэраў, пацьвердзілі гэту інфармацыю.

Спачатку баевікі напалі на фондавую біржу і забілі двух ахоўнікаў, а затым схаваліся ў царкве, у якой адбывалася нядзельная імша.
XS
SM
MD
LG